Створана раённае аддзяленне Беларускай партыі “Белая Русь”

У ГДК 25 мая адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Маларыцкага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь”. У яе рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый раёна, а таксама член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Тамара Шатлікава і намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама Станіслаў Ляшчук.

Як адзначыла, адкрываючы канферэнцыю, старшыня раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Алена Серада, Маларыцкая раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” зарэгістравана 22 студзеня 2008 года. Першым яе старшынёй была Любоў Куц. Пасля арганізацыю ўзначальвалі Вадзім Шпетны, Андрэй Гарбацэвіч. Асноўная задача аб’яднання – кансалідацыя грамадства і ўсіх канструктыўных сіл, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа. 2 мая 2023 года Міністэрствам юстыцыі зарэгістравана Беларуская партыя “Белая Русь”. 13 мая 2023 года на пасяджэнні вышэйшага палітычнага савета партыі было прынята рашэнне аб стварэнні структур ва ўсіх раёнах нашай рэспублікі. Што тычыцца грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, то яно не трансфармуецца ў партыю і не сыходзіць з грамадскай прасторы. Яно застаецца, будзе працягнута рэалізацыя праектаў, рашэнне задач, якія стаяць перад аб’яднаннем.

Падчас устаноўчай канферэнцыі яе ўдзельнікі аднагалосна прагаласавалі за стварэнне Маларыцкага раённага аддзялення партыі “Белая Русь” з правам юрыдычнай асобы. Галоўным момантам мерапрыемства стала абранне лідара раённага аддзялення палітычнай партыі. Аднагалосным рашэннем прысутныя прагаласавалі за кандыдатуру старшыні Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Алега Якубчыка. Таксама падчас устаноўчай канферэнцыі абраны намеснік старшыні савета раённага аддзялення партыі (вядучы спецыяліст па кадрах СУП “Хацісаўскі” Людміла Скопіна), кантрольна-рэвізійная камісія і дэлегаты на абласную канферэнцыю.

Алег Якубчык у сваім выступленні падзякаваў за аказаны яму высокі давер. Алег Пятровіч адзначыў, што ў статуце партыі пазначана, што мэтамі створанай палітычнай сілы з’яўляецца забеспячэнне ў Беларусі непахіснасці канстытуцыйнага ладу і грамадзянскай згоды, пабудова сацыяльна справядлівага грамадства і аб’яднанне грамадзян Рэспублікі Беларусь на аснове прыярытэтнасці нацыянальных інтарэсаў, культурных традыцый, гістарычнай памяці, палітычных і духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа. У праграме партыі адзначаецца, што яе фундаментальныя эканамічныя прыярытэты карэлююць з ключавымі задачамі дзяржавы ў эканамічнай сферы. “Белая Русь” пры вырашэнні эканамічных праблем і задач выступае за ліквідацыю залежнасці ад знешніх рынкаў. Партыя прытрымліваецца нацыянальнай стратэгіі развіцця беларускай дзяржавы, выказвае сваю гатоўнасць аказваць усялякую падтрымку ўладзе па захаванні бяспекі і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. “Белая Русь” ‒ тая арганізацыя, якая можа аб’яднаць грамадства, абараніць яго інтарэсы і стаць надзейнай апорай для беларускай дзяржавы.

Станіслаў Ляшчук падчас выступлення падкрэсліў, што неабходнасць стварэння палітычнай партыі ў нашай краіне адчувалася ўжо даўно. Для вырашэння гэтай задачы былі зроблены канкрэтныя крокі, падрыхтаваны пэўны падмурак. Беларусь сёння знаходзіцца ў сітуацыі выкліку, які кінуты з боку знешніх сіл, асабліва недружалюбных у дачыненні да нашай краіны. Для таго, каб Беларусь і надалей заставалася востравам стабільнасці, росквіту і поспеху, неабходна прадпрымаць сур’ёзныя намаганні, патрэбны арганізаваныя сілы, скіраваныя на абарону сваёй краіны, нацыянальных інтарэсаў. Новая партыя якраз і будзе адной з такіх сіл, якая зможа генераваць адказы на тыя выклікі, што трэба вырашаць у нашай краіне.

На думку Тамары Шатлікавай, сёння можна казаць, што Беларуская партыя “Белая Русь” ‒ народная, бо ў яе радах прадстаўнікі розных прафесій, сфер дзейнасці, узростаў. Іх аб’ядноўвае адно – жаданне быць карыснымі сваёй Айчыне, рабіць усё для развіцця і росквіту роднай Беларусі. “Белая Русь” у якасці палітычнай партыі стане больш магутным і функцыянальным інструментам у адстойванні інтарэсаў нашага народа. Члены партыі стануць актыўнымі ўдзельнікамі электаральных кампаній, будуць удзельнічаць у прыняцці важных для краіны рашэнняў, рыхтаваць кадравы рэзерв для палітычнай сістэмы, садзейнічаць фарміраванню палітычнай культуры і свядомасці грамадзян

Поделиться ссылкой:

Оставьте первый комментарий

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*